План-конспект урока по физической культуре
Класс: 8
Тема урока: Обучение правилам безопасного поведения на уроках лыжной подготовки. Способы передвижения на лыжах: ранее изученные хода, подъёмы, спуски, повороты, попеременный двухшажный ход.
Тип урока – урок повторения и разучивания учебного материала по лыжной подготовке.
Организация деятельности учащихся на уроке: преимущественно одновременный и поточный способы выполнения физических упражнений, групповой и индивидуальный методы организации деятельности учащихся.
Преимущественный характер применяемой оздоровительной физической нагрузки: обучающая и формирующая.
Прогнозируемые образовательные результаты: расширить знания о правилах безопасного поведения на занятиях по лыжной подготовке; восстановленная двигательная структура разученных в седьмом классе способов передвижения на лыжах.
Цель урока:
Формирование физической культуры личности и оздоровление учащихся с учётом их возрастных особенностей.
Образовательные задачи:
- формировать знания о правилах безопасного поведения и предупреждения травматизма при передвижении на лыжах, правилах поведения учащихся на открытом воздухе при минусовой температуре, во время оттепели;
- повторить и закрепить технику передвижения ранее изученных ходов, попеременного двухшажного хода;
Развивающие задачи:
- развивать скоростную и общую выносливость.
Воспитательные задачи:
- воспитывать дисциплинированность, самостоятельность, устойчивый интерес к активному образу жизни, к самостоятельным занятиям физической культурой и спортом;
Оздоровительные задачи:
- формировать навыки здорового, физически активного образа жизни.
Место проведения: учебно-тренировочная лыжня.
Оборудование, инвентарь: лыжи с ботинками, палки лыжные, свисток, секундомер, флажки, мультимедийный проектор, компьютер.
Содержание материала |
Продолжи тельность, мин |
Организационно-методические указания. Ошибки |
1 |
2 |
3 |
Подготовительная часть (8 мин) |
||
1.Построение в одну шеренгу, сообщение задач урока.
2. Экипировка школьника-лыжника. |
2 |
Дежурный учащийся командует построением, сдаёт рапорт о готовности класса к уроку. ЧСС-1. Вместе с учителем проверяет экипировку школьников. Использовать мультимедийную установку для демонстрации слайдов. Напоминает, что костюм лыжника должен быть удобным и тёплым, состоять из лыжных брюк, рубашки или комбинезона из эластичной ткани, гетр, трикотажного белья (шерстяного), мягких рукавиц, шерстяных носков и шапочки. Оценивает готовность учащихся к уроку. |
2.Беседа о правилах безопасного поведения учащихся на учебной площадке и учебно-тренировочной лыжне, правилах поведения на открытом воздухе при минусовой температуре, во время оттепели.
|
3 |
Строго соблюдать интервалы при передвижении на лыжах по дистанции (3 – 4 м); соблюдать осторожность при передвижении по обледенелому участку; передвигаться только против часовой стрелки во избежание столкновения. |
3. Строевые упражнения и команды с лыжами в руках, перенос лыж к месту занятий (учебно-тренировочная лыжня). Комплекс упражнений без лыжных палок для овладения умением катания на лыжах. И.п. – стоя на лыжах, ноги на ширине плеч, круговые вращения руками в плечевом суставе вперёд и назад на 4 счёта. И.п. – стоя на лыжах, ноги на ширине плеч, руки за голову в замок. Повороты туловища в левую и правую сторону на 4 счёта. И.п. – стоя на лыжах – ноги на ширине плеч. Неглубокие приседания, ноги выпрямляются в коленях полностью. И.п - стоя на лыжах – ноги на ширине плеч. Приставные шаги в сторону без опоры на палки. |
3 |
Команды: «За мной к месту занятий в колонне по одному шагом (бегом) марш! . . Стой!..Лыжи на снег. Прикрепить лыжи» Обратить внимание на соблюдение учащимися правил безопасного поведения. Упражнения выполнять в медленном темпе.
ЧСС-2 |
Основная часть (30 мин) |
||
1.Поворот переступанием вокруг пяток вправо (влево)
|
3
|
Выполняется поворот на месте переступанием вокруг пяток влево. Учитель демонстрирует поворот. Ошибки: движение выполняется на прямых ногах, неуверенно переносится тяжесть тела с одной ноги на другую, отрывается полностью лыжа от снега. Команды: «Поворот вправо – начали!.. Стой!» ЧСС-3 |
2) Одновременный бесшажный ход.
3) Передвижение по лыжне скользящим шагом.
|
5
5 |
Команды: «Стой!.. Повторяем и совершенствуем одновременный бесшажный ход». Учитель объясняет и показывает ход в целом, потом по фазам. Команды: «Дистанция 3 – 4 м, приступить к выполнению задания…Стой!» Следить за тем, чтобы учащиеся наклоняли палки вперёд, отталкивались согнутыми руками и приставляли закончившую движение ногу, наклоняли туловище до горизонтального положения, руки выпрямляли. ЧСС-4 Напомнить учащимся о технике передвижения на лыжах скользящим шагом, продемонстрировать её. Команды: «Дистанция 2 – 3 м, за направляющим – марш! ..Стой!.. Продолжаем движение». ЧСС-5
|
4) Попеременный двухшажный ход (скольжение, вынос и постановка палки на снег, отталкивание).
5) Игра «Простая эстафета».
Заключительная часть (7 мин)
1. Очистка лыж и ботинок от снега, переход на лыжную базу с лыжами и палками в руках; постановка лыж в стеллаж. 2. Упражнения для восстановления дыхания. 3. Построение в одну шеренгу; выставление отметок; определение учащимися физического состояния (по ЧСС) Рефлексия: суждения учащихся о выносливости и её значении для лыжника; самооценка и суждения учащихся о работе класса над ознакомлением с техникой выполнения попеременного двухшажного хода; пожелания на следующий урок. Домашнее задание: имитировать технику передвижения на лыжах одновременным бесшажным и попеременным двухшажным ходом, поочерёдные приседания на правой и левой ноге.
|
10
7
3
4 |
Обратить внимание на то, что в попеременном двухшажном ходе существуют два периода: скольжение и отталкивание. В скольжении выделяют три фазы: свободное скольжение на лыже, началом которого следует считать отрыв толчковой ноги с лыжей от снега, а окончанием – постановку палки на снег; опорная нога в этот момент начинает выпрямляться в колене; подседание завершается к моменту, когда каблук ботинка толчковой ноги оторвётся от лыжи. Ошибки: двухопорное скольжение, то есть лыжник передвигается, не отрывая лыж от снега; торопливость, частые движения при отсутствии скольжения; слабое отталкивание палками. ЧСС-6
Правила. У линии старта выстраиваются 2 команды в колонну по одному. Перед каждой колонной в 30-40 м устанавливается флажок. По сигналу первые номера каждой команды передвигаются ранее изученными и указанными учителем лыжными ходами к флажкам, обходя их справа, возвращаются в колонну с левой стороны и становятся последними. Когда первый номер пересекает линию старта, выбегает второй и так далее. Закончивший эстафету поднимает лыжную палку, показывая, что его команда закончила игру. Выигрывает команда, раньше выполнившая задание. ЧСС-7
Команды: «Закончить занятия, снять лыжи и очистить их от снега…За мной в колонну по одному с лыжами и палками в руках – марш!..Поставить лыжи в стеллаж…». Следить за правильным выполнением учащимися упражнений.
ЧСС-7
|
Кіданні мяча
14.03.2019 17:04 Спартыўныя падзеі
Спецыяльна-падводзячыя і спецыяльна-падрыхтоўчыя лёгкаатлетычныя практыкаванні
Яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя вялікі педагог і арганізатар фізкультурнага руху Пётр Францавіч Лесгафт гаварыў, што “кіданні разам з бегам складаюць самыя старажытныя, самыя натуральныя і самыя распаўсюджаныя практыкаванні, пры дапамозе якіх выгадней за ўсё падтрымліваць правільнае развіццё арганізма”. Гэтае сцвярджэнне застаецца актуальным і сёння.
Асаблівасці тэхнікі кіданняў патрабуюць добрай каардынацыі рухаў, дастатковай рухавасці ў суставах, выбуховай сілы, развіцця асноўных мышачных груп чалавека, што актуальна для фізічнага развіцця і фізічнага выхавання навучэнцаў. Кіданні маюць таксама важнае прыкладное значэнне, навык кідальных рухаў выкарыстоўваецца ў гульнявых дзеяннях у гандболе, бейсболе, народных і рухавых гульнях многіх народаў свету. Усё гэта сведчыць пра важнасць і значнасць кідальных рухаў у фізічным выхаванні навучэнцаў.
Дзеці вучацца кіданням значна пазней, чым скачкам, таму навучанню кідальным рухам павінна ўдзяляцца асаблівая ўвага ўжо з І ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Ад таго, наколькі правільна і дакладна ў гэтым узросце навучэнцы авалодаюць асновамі тэхнікі кідальных рухаў, будзе ў значнай ступені залежаць паспяховае засваенне праграмнага матэрыялу па фізічнай культуры і здароўі на ІІ і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама пры навучанні ў спартыўных школах, на занятках у гуртках і секцыях.
Заняткі на кіданне мяча патрабуюць выканання мер засцярогі ў дачыненні да навакольных і тых, хто сам займаецца, таму што пры парушэнні тэхнікі бяспекі гэтая лёгкаатлетычная прылада ўяўляе сур’ёзную пагрозу. Фарміраванне тэхнікі лёгкаатлетычных кіданняў мяча звязана з развіццём у навучэнцаў такіх якасцей, як сіла, хуткасць, трываласць. Шляхам шматразовых трэніровачных заняткаў навучэнец развівае гэтыя якасці і набывае пэўны рухальны навык у выбраным ім варыянце тэхнікі кіданняў спартыўных прылад. Важна адзначыць, што класы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі значна адрозніваюцца адзін ад аднаго ўзроўнем фізічнай падрыхтаванасці.
Як паказвае практыка, адны з самых нізкіх вынікаў па лёгкай атлетыцы назіраюцца ў кіданні мяча — як у хлопчыкаў, так і ў дзяўчынак. На І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых навучэнцаў закладаюцца самыя простыя асновы кідання малога мяча, таму падчас вучэбных заняткаў, у секцыі агульнай фізічнай падрыхтоўкі для паспяховага засваення тэхнікі кідання мяча неабходна паслядоўна вырашаць наступныя задачы: навучанне кіданню малога мяча пасля выканання скрыжаванага кроку, навучанне кіданню малога мяча пасля шматразовага выканання скрыжаваных крокаў, навучанне адвядзенню рукі з мячом у хадзьбе і ў час павольнага бегу. Толькі пасля гэтага мэтазгодна падыходзіць да галоўнай мэты — навучання кіданню мяча пасля выканання кідковых крокаў.
Ужо на першых занятках неабходна адпрацоўваць кідок мяча з месца спосабам з-за галавы праз плячо з зыходнага становішча, стоячы левым бокам у напрамку кідання, з адведзенай рукой пасля замаху. У гэтым практыкаванні навучэнцы выконваюць асноўныя элементы тэхнікі кідання — падрыхтоўку да фінальнага намагання і сам кідок. Гэтыя элементы тэхнікі (рухі пачатку фінальнага намагання (у выглядзе імітацыі гэтага руху) і сам кідок) навучэнцы павінны адпрацоўваць як на ўроках, так і на секцыйных занятках па агульнай фізічнай падрыхтоўцы.
Пры выкананні кідковых крокаў асноўную ўвагу неабходна звяртаць на тое, што ногі, якія выконваюць крокі наперад і ў пэўным рытме і з паскарэннем у напрамку кідання, абганяюць верхнія звёны цела кідальніка (руку з мячом, плечавы пояс) і таз, спрыяючы прыняццю найбольш зручнага становішча для выканання магутнага намагання для завяршальнага кідка і выклікаючы пры гэтым аптымальнае расцягванне мышцаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у кіданні. На занятках важна звяртаць увагу навучэнцаў і на характар крокаў пры падрыхтоўцы да кідка (яны спружыністыя і эластычныя), бо пастаноўка напружаных (пругкіх) ног, гатовых да імгненнай работы, у апошніх кроках узмацняе рэакцыю ў адказ з боку апоры і тым самым стварае ўмовы для выканання больш магутнага фінальнага руху пры кідку.
Пры выкананні кідковых крокаў асабліва важнай з’яўляецца ўзгодненасць руху ног і адвядзення рукі з мячом у спалучэнні з адначасовым паваротам плечавога пояса ўправа. Для авалодання трэцім кідковым крокам (скрыжаваным) дзеці вучацца спалучэнню махавога руху правай нагой з акцэнтаваным адштурхоўваннем левай і вынасам яе ўперад да прызямлення на правую, а таксама своечасоваму пачатку разгінання правай нагі. Важным на гэтым этапе з’яўляецца навучанне практыкаванню кідання з 2—4 скрыжаваных крокаў, якое выконваецца ў рытме кідковых крокаў, а потым у рытме звычайнага бегу бокам уперад скрыжаванымі крокамі, хуткім вынасам і пастаноўкай нагі ва ўпор. Пры прызямленні на правую нагу левая павінна быць уперадзе апоры.
Навучаючы адвядзенню рукі з мячом, асаблівую ўвагу трэба звяртаць на своечасовы пачатак гэтага руху. Пачынаецца ён, як правіла, з кроку правай нагі. Кідальнік пры гэтым паварочвае плечы ўправа і адначасова выпроствае руку (па іх восі) з мячом. Вельмі важна, што пры выкананні другога кроку (да моманту яго заканчэння) рука выпростваецца цалкам, а кісць з мячом пры гэтым не апускаецца ніжэй за вуха, а погляд кідальніка павінен быць накіраваны ўперад уверх.
Падчас падрыхтоўкі да спаборніцтваў таксама асаблівая ўвага павінна ўдзяляцца развіццю фізічных якасцей навучэнцаў. Для гэтага неабходна прымяняць спецыяльна падабраныя практыкаванні, якія спрыяюць развіццю і ўдасканаленню рухавасці ў плечавых суставах, у грудным аддзеле пазваночніка, а таксама развіццю хуткасна-сілавых якасцей, гнуткасці. На занятках таксама неабходна выкарыстоўваць і рухавыя гульні, якія спрыяюць замацаванню тэхнікі кідання, развіваюць рухальныя здольнасці навучэнцаў.
Паляпшэнню кідання малога мяча на дальнасць спрыяе правільнае выкананне кідковых крокаў. Пры іх выкананні вельмі важна, каб кідальнік прыйшоў у такое становішча, якое спрыяе ўздзеянню на прыладу ў фінальным намаганні на вялікім шляху і ў патрэбным напрамку. Гэта ў сваю чаргу стварае аптымальныя ўмовы для скарачэння мышцаў за кошт іх папярэдняга расцягвання і забяспечвае эфектыўнае ўзаемадзеянне знешніх і ўнутраных сіл дзякуючы выкарыстанню хуткасці разбегу.
Для дасягнення больш высокіх вынікаў у кіданні мяча навучэнцам у якасці дамашняга задання прапаноўваюцца розныя практыкаванні.
У перспектыве неабходна выкарыстоўваць магчымасці трэнажорных залаў школы для падрыхтоўкі навучэнцаў у лёгкаатлетычных кіданнях мяча на працягу ўсяго навучальнага года з мэтай паспяховага выступлення на спаборніцтвах рознага ўзроўню. А для папулярызацыі лёгкай атлетыкі ва ўстановах адукацыі накіроўваць навучэнцаў у спартыўныя секцыі адпаведнага профілю дзіцячых юнацкіх спартыўных школ.
Вельмі важным аспектам з’яўляецца выпраўленне памылак, якія ўзнікаюць пры навучанні кіданню мяча.
Памылкі ў разбегу. Змяншэнне хуткасці ў канцы папярэдняга забегу, непападанне на кантрольную адзнаку. Напружаны бег. Занявольванне рукі з мячом. Выпраўленне памылак. Удакладніць даўжыню і колькасць крокаў папярэдняга разбегу, паўторнае выкананне разбегу з мэтай дабіцца свабодных і натуральных рухаў. Удзяліць больш увагі бегавой падрыхтоўцы, дабіваючыся стандартных крокаў у разбегу.
Памылкі пры выкананні кідковых крокаў. Празмернае зніжэнне хуткасці ў кідковых кроках, асабліва перад кідком. Вельмі высокае ці вельмі нізкае становішча рукі з прыладай перад кідком. Адсутнасць дастатковага абгону прылады, вялае ці вельмі кароткае выкананне скрыжаванага кроку. Выпраўленне памылак. Паўторнае выкананне разбегу з адвядзеннем мяча ў зыходнае становішча перад кідком. Практыкаванні ў адвядзенні мяча на патрэбную вышыню на месцы, у хадзьбе і бегу. Трэніроўка ў выкананні кідковых крокаў з мэтай своечасовага абгону прылады, бег скрыжаванымі крокамі.
Памылкі ў кідку мяча. Апусканне локця ў час кідка, кіданне сагнутай рукой. Адхіленне кідальніка ўлева, кідок збоку. Ранні рух тулавам пры кідку з месца. Кіданне выконваецца ў асноўным адной рукой. Выпраўленне памылак. Імітацыя захопу пры падтрымцы настаўнікам локця рукі, якая кідае. Імітацыя выканання кідка без адхілення ўлева, павелічэнне павароту плячэй і адвядзенне рукі за спіну пры абгоне прылады. Утрымліваць тулава да моманту пастаноўкі левай нагі на грунт; умацаванне ног, выкананне скачковых практыкаванняў і практыкаванняў для тулава, звязаных з захаваннем паставы. Захоп пачынаць з адрыву правай пяткі ад грунту, утрымліваючы пры гэтым вось плячэй і нахіл тулава.
Для тэхнічна правільнага выканання лёгкаатлетычных кіданняў мяча навучэнцы павінны валодаць гнуткасцю, спрытнасцю і трываласцю, для чаго неабходна выкарыстоўваць практыкаванні, якія характарызуюцца вялікай фізічнай нагрузкай і кароткачасовасцю яе выканання. Метадычна правільна распрацаваныя комплексы спецыяльна-падводзячых і спецыяльна-падрыхтоўчых практыкаванняў, якія выкарыстоўваюцца на занятках, дазваляюць эфектыўна фарміраваць тэхніку лёгкаатлетычных кіданняў мяча ў навучэнцаў ІІ і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Аляксандр ЯРАШ,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя сярэдняй школы № 16 Мазыра.
Фота Віктара ЦЫРУЛІКА
Вернуться в раздел Разработки уроков, мероприятий, публикации